Минск, ул. Евфросиньи Полоцкой, 4
Пн-Пт: 07:00-23:00,
Сб-Вс: 09:00-21:00

Калядны цуд

калядны

Што можа быць лепш для падняцця каляднага настрою, чым сапраўдная традыцыйная беларуская батлейка? Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ен паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…

Праграма прадугледжвае лялечны спектакль з 5 казак:

  • Беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”. Добрая і павучальная гісторыя аб тым, як усё дасягаецца толькі цяжкай працай.
  • “Халодны чалавек”. Уявіце сабе, што існуе чалавек, які халодны ў любую пару года. Але аднойчы на каляды здараецца сапраўдны цуд…
  • “Лепшая зброя”. Як вы думаеце, якая зброя ў свеце самая лепшая? Танк? Кулямёт? А можа ўсё ж такі адно з самых яскравых пачуццяў у свеце?
  • “Калядны Хрушч”. Калядная атмасфера гэта ня толькі ёлкі, падарункі і ліхтары… Ёсць нешта больш важнае — гэта магчымасць быць поруч з самымі блізкімі.
  • “Мушкі ў кашулях”. Чаму здараецца так, што доўгі час зімой няма снегу? У нас ёсць для вас адказ! На нябёсах таксама бываюць цяжкасці, галоўнае памятаць, што мары здзейсняюцца!



Казкі будуць цікавыя дзецям любога ўзросту: ад маленькіх да самых дарослых.

Дата:
11 студзеня, субота

Пачатак:
у 18:00

Працягласць: каля 1 гадзины

Месца: зала групавых праграм №2

Уваход:

для дзяцей:
узрост: 4-14 гадоў

• бясплатна — для дзяцей, якія валодаюць дзіцячымі клубнымі картамі спартыўнага клуба «Yestoday» (у тым ліку дзеці-рэзідэнты ўладальнікі тэнісных клубных карт);

• 25 BYN – для дзяцей, якія не валодаюць дзіцячымі клубнымі картамі спартыўнага клуба «Yestoday».

для суправаджаючых дарослых:

• бясплатна — для аднаго суправаджаючага дарослага пры ўзросце дзіцяці да 5 гадоў (уключна).

Папярэдні запіс — абавязковы! Праводзяцца ў адміністратараў клуба!

Аплату неабходна ажыццявіць у дзень папярэдняга запісу.
Магчымы любы зручны варыянт аплаты:
• праз касу клуба;
• праз сістэму «Разлік» АРІП. Абавязковая ўмова — у дзень папярэдняга запісу неабходна выслаць чэк у Viber на нумар +375 44 757-13-87. Код паслугі – 4763341 (Адукацыя і развіццё/Спорт і фізічнае развіццё/Спартыўныя школы, клубы/Мінск/СК-7/Доп. Паслугі для нерэзідэнтаў).

Колькасць месцаў абмежавана!

Dress code:
Зменны спартыўны абутак для дзяцей і дарослых.

Сардэчна запрашаем!

P.S.:
Лялечны спектакль ідзе на беларускай мове.

ма